«МАЛАДЗЕЧНА-2026»

Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выкаўцаў беларускай эстраднай песні XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі адбыўся ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Брэстчыны.

#1рэгіён на заключных мерапрыемствах Нацыянальнага фестывалю, які адбудзецца ў чэрвені ў г.Маладзечна, прадставяць:

Мілена ЮРЧЫК, г.Баранавічы;
Аляксандра НАСОЛЬ, г.Баранавічы;
Ксенія КІМ, Бярозаўскі раён.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ! Жадаем плённага выступлення ў Маладзечна!