Валерый Яугенавіч Кавальчук нарадзіўся 18.01.1961 у Брэсце. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяуленчаму мастацтву імя. В. Ахрэчыка (1979), Беларускі дзяржаўны татральна-мастацкі інстытут (1984). Вучыйся у Г. Х. Вашчанкі, У. І.Стельмашонка, Г. Л. Жарына, А. В. Баранойскага, В. В.Нямцова. З 1982 - удзельнік абласных, рэспубліканскіх і
замежных выстаў. Працуе ў манументальна-дэкаратыйным мастацтве (сграффіта, энкайстыка, фрэска, мазаіка), у станкавым жывапісу жанрах карціны, партрэта, пейзажа. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, у музеі гісторыі Брэста, у прыватных калекцыях Чехії, Германії, Польшчы.
Палотны: «Лагуна», «Агалёная мадэль», «Горад Ватыкан», «Балкон майстерні з краявідам на сход Брэста», «Першынец», «Свята горада», «Дом ля возера», «Цёплая восень», «Рэпетыцыя», «Фларэнцыя», «Прыбярежная водмель», «Агні Брэста», «Аметыставы шар» і т.д.
Выкладчык кафедры «Архітэктура» Брэсцкага дзяржаўнага технічнага універсітэта (1995). Член БСМ з 1991. Жыве ў г. Брэсце.
Выстава працуе з 4 па 20 снежня.








