Прадоўжым жыццё палескай мамзэлькі

13 красавіка адбыўся вернісаж выстаўкі «Прадоўжым жыццё палескай мамзэлькі». Менавіта,мамзэлька і стала сімвалам выставы. Мамзэлька — гэта невялічкі гаршчочак на 1 кг збожжа. Чаму ён так называецца — невядома. Ёсць версія, што ад французскага мадэмуазэль. А, напрыклад, самы вялікі гаршчок на 1 пуд зерня называецца — паляк! Пабачыць і «мамзэлек» і «палякаў» , а таксама керамічныя вырабы з чатырох Міжнародных пленэраў ганчароў можна ў Берасці ў выставачнай зале па вул.Савецкая, 54 да 24 красавіка ўключна! У выставе прадстаўлены творы 30 аўтараў з 11 краін свету, аўтэнтычныя ганчарныя вырабы з в.Гарадная Столінскага р-на, копіі фотаздымкаў Гарадной 1912 года Ісаака Сербава і фотаздымкі з ўсіх чатырох пленэраў ганчароў.

А яшчэ можна падаць заяўку на V Міжнародны пленэр ганчароў, які адбудзецца з 25 ліпеня па 2 жніўня ў вёсцы Гарадная Столінскага р-на. Спяшайцеся, заяўкі прыймаюцца да 15 мая!

ПАЛЕСКАЕ ГАНЧАРСТВА (Відэа)

Добавить комментарий