Пастаўскія ўзнагароды

11-12 чэрвеня 2016 года ў г.Паставы Віцебскай вобласці адбыўся XIX Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. У фестывалі прынялі ўдзел калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі і ўсіх абласцей Беларусі. Брэстчыну ў гэтым годзе на фестывалі прадстаўляў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні “Палешукі” Іванаўскага Цэнтра культуры і народных традыцый (мастацкі кіраўнік Іван Засімовіч). Калектыў паспяхова выступіў у конкурснай праграме і быў адзначаны дыпломам Лаўрэата II cтупені, а прыпевачніца ансамбля Наталля Лістраценка ўзнагароджана дыпломам Лаўрэата III ступені. Віншуем калектыў з заслужаным поспехам і жадаем творчага натхнення і новых вяршынь!

 

Добавить комментарий