25 студзеня 2017 года ў малой зале ДзУК “Брэсцкі АГКЦ” адбылося адкрыццё выставы гравюр “ У пошуках вытокаў – І ” удзельнікаў графічнага пленэра, які прайшоў на базе эстампнай майстэрні “Брест-художка-print” Дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў г. Брэста. Дадзены праект плануецца правесці ў тры этапы, і прысвяціць усе мерапрыемствы 1000-годдзю горада Брэста.
Таксама ў вернісажы прыняла ўдзел тэатральная студыя Брэсцкага гарадскога Цэнтра культуры “Чароўны ліхтар” са спектаклем “Асліныя вушы”.
Выстава будзе доўжыцца да 5 лютага 2017 года.