«Берасцейская палітра»-2017

З 19 кастрычніка ў выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” (Савецкая, 54) адкрыецца традыцыйная штогадовая выстава «Берасцейская палітра», творчая справаздача мастакоў Брэстчыны. Наведвальнікі змогуць убачыць новыя працы членаў Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапіс і графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Акрамя таго, у рамках выставы будуць выстаўлены працы ўдзельнікаў абласнога пленэру прафесійных мастакоў, які прайшоў у г. Камянец з 9 па 15 кастрычніка.

Добавить комментарий