Абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”.
З мэтай прыцягнення найбольшай увагі грамадства да роднай мовы, нацыянальнай літаратурнай творчасці, далучэння дзяцей і моладзі да беларускай музыкі, паэзіі і фальклору, павышэння цікавасці да лепшых традыцый нацыянальнага адзення, знаёмства з асаблівасцямі традыцыйнага касцюма Брэстчыны 21 лютага 2018 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. Арганізатарамі свята з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.
У праграме абласнога свята запланаваны шэраг мерапрыемстваў:
І. 11.30-13.30 – Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
У конкурсе прымуць удзел 15 маладых выканаўцаў ва ўзросце 16-31 года, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і заявілі аб сабе поспехамі ў значных фестывалях і конкурсах.
Па выніках абласнога туру будуць адабраны тры лепшыя выканаўцы ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў трэцім этапе Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
ІІ. 14.30-15.00 – Прэзентацыя фотакаталога “Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма Брэстчыны”, выстава адноўленых и стылізаваных строяў, дзе раёны вобласці прадставяць свае калекцыі адзення.
III. 15.00-16.30 – Этнаграфічны канцэрт-паказ касцюма “Модны стыль – народны тэкстыль”. Для гледача гэта ўнікальная магчымасць убачыць каля 200 народных касцюмаў: вядомую дывінскую сваху, бездзежскую “паву”, маларыцкую “бурку”, мотальскія кажушкі і шмат другіх непаўторных элементаў самабытнага адзення.
Уваход на мерапрыемствы свята свабодны.