XV абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры

З 20 па 27 жніўня ў горадзе Іванаве праходзіў XV абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры. Юбілейны пленэр быў прысвечаны знакамітым пісьменнікам і мастакам, чый лёс меў дачыненне да іванаўскай зямлі. Гэта – пісьменнікі Ян Пратасовіч, Фёдар Дастаеўскі, Аляксей Каўко і Змітро Віталін, фалькларыстка Марыя Саковіч, мастакі Францішак Бруздовіч, Марыя Андрайковіч-Бутаўт і Анатоль Рубановіч.
Восем майстроў-разьбяроў па дрэве з розных куточкаў нашай Радзімы сустрэліся ў горадзе Іванава, каб стварыць скульптуры знакамітых асоб, ураджэнцаў раёна, што праславілі Іванаўшчыну і пакінулі значны след у гісторыі айчыннага і сусветнага мастацтва і літаратуры.
Скульптуру беларускага пісьменніка, перакладчыка, філосафа і энцыклапедыста канца 16 – пач. 17 ст. Пратасовіча Яна Бенядзіктавіча стварыў майстар з Драгічына, Валерый Манцэвіч.
Вобраз мастака Францішка Бруздовіча ажыў у дрэве, дзякуючы Народнаму майстру РБ з г. Камянец, члену беларускага Саюза мастакоў народнай творчасці, старшыні грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў “Тур”, удзельніку міжнародных, рэспубліканскіх і абласных пленэраў, конкурсаў і выстаў – Анатолю Савельевічу Туркову.
Наступная скульптура прысвечана, мастачцы Марыі Андрайковіч-Бутаўт. Яе вобраз стварыў гродзенскі разьбяр, член беларускага Саюза мастакоў народнай творчасці, член таварыства польскіх мастакоў на Беларусі, Мікалай Скляр.
Скульптуру прысвечаную рускаму пісьменніку, філосафу і публіцысту Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму здзейсніў майстар з Брэсцкага раёна Аляксандр Лазерка.
Скульптуру прысвечаную знакамітай фалькларыстцы, этнографу Марыі Саковіч, якая была членам Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства і зрабіла значны ўклад у гісторыю і фальклор Брэсцка-Пінскага Палесся, стварыў Уладзімір Чыквін – народны майстар Рэспублікі Беларусь, член беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Наступная скульптура прысвечана пісьменніку, журналісту, заслужанаму дзеячу культуры, Ганароваму грамадзяніну г. Іванава і Іванаўскага раёна, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў – Аляксею Трафімавічу КАЎКО.
Стварыў постаць пісьменніка разьбяр з Мінска Святаслаў Няхайчык .
Майстар з горада Баранавічы Сяргей Козел стварыў драўляную кампазіцыю беларускаму паэту, празаіку, журналісту Змітро Віталіну.
Вобраз прысвечаны мастаку, паэту, патомнаму святару Анатолю Паўлавічу Рубановічу, стварыў Народны майстар Беларусі з вёскі Цераблічы Столінскага раёна Іван Піліпавіч Супрунчык.
Усе скульптуры па выніках пленэру, засталіся на Іванаўшчыне, а нараджэнне цікавага арт-аб’екта – “Алеі знакамітых землякоў” стаў значнай падзеяй у культурным жыцці горада.

Добавить комментарий