“З любоўю да Бацькаўшчыны” выстава твораў мастакоў Бярозаўскага раёна

21 снежня 2018 года а 16 гадзіне выставачная зала ДзУК “Брэсцкі АГКЦ” запрашае ўсіх жадаючых на ўрачыстае адкрыццё выставы твораў мастакоў Бярозаўскага раёна “З любоўю да Бацькаўшчыны”, прысвечанай Году малой радзімы.

Экспазіцыя прадстаўляе 130 твораў 12 таленавітых мастакоў Бярозаўскага раёна ў розных жанрах і тэхніках выканання. Мастакі Бярозаўшчыны – ініцыятары творчых регіянальных і міжнародных праектаў, з цікавасцю адносяцца да багатага гістарычнага мінулага і сучаснай рэчаіснасці. Галоўная тэма – гэта любоў да сваёй зямлі і ўслаўленне непаўторнай прыгажосці роднага края, захаванне помнікаў гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.

Анатоль і Марыя Маразюк, Анатоль Жалудка, Настасся Сянько, Сяргей Казак, Яўген Іваноў, Таццяна Зданевіч, Васіль Мастыка, Жанна Ліпская, Аляксандра Купрацэвіч, Наталля Пучынец, Аляксандр Пракапчук і інш. – кожны з іх дадаў часцінку ў агульную справу захавання і ўслаўлення сваёй малой радзімы.

Экспазіцыю мастакой дапаўняюць яскравыя працы юных мастакоў дзіцячых школ мастацтваў гг. Бярозы і Белаазерска, ДзУК “Дзіцяча-юнацкі спартыўна-эстэтычны цэнтр г. Бяроза”. Акрамя таго, ДзУК “Бярозаўскі раённы Цэнтр рамёстваў” і Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей прадставілі са сваіх фондаў працы мастакоў і майстроў народнай творчасці.

Жывапіс і графіка, тэкстыльныя і драўляныя вырабы, гісторыка-культурная каштоўнасць “шчэпавая птушка-абярэг”, нават жывы сімвал бярозаўшчыны – вяртлявая чаротаўка прадстаўлены ў азнакамляльнай экспазіцыі створанай пры падтрымцы сектара культуры Бярозаўскага райвыканкама.

Добавить комментарий