Аб правядзенні абласнога тура Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
21 лютага ў горадзе Брэсце адбудзецца абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. У межах свята адбудзецца абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
У адпаведнасці з Інструкцыяй аб арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29.01.2016 № 1 у абласным туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прымаюць удзел маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 31 года па стану на 1 чэрвеня 2019 г., незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, заявілі аб сабе поспехамі ў значных фестывалях і конкурсах і пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў гарадскога, раённага тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў галіне культуры ажыццяўляюць адбор канкурсантаў для ўдзелу ў абласным туры конкурсу, забяспечваюць якасную падрыхтоўку і абнаўленне рэпертуару, аранжыровак музычных твораў, неабходных фанаграм, сцэнічных касцюмаў за кошт мясцовых бюджэтаў, арганізацый і іншых крыніц не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Кожны канкурсант рыхтуе дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш 3 хвілін 40 секунд у суправаджэнні якаснай фанаграмы “мінус адзін” (фанаграму забяспечвае непасрэдна канкурсант).
Для адбору ўдзельнікаў абласнога тура конкурсу неабходна не пазней 20 студзеня 2019 г. даслаць заяўкі на 2-х, 3-х лепшых выканаўцаў ад горада (раёна), згодна дадатку № 3 на адрас арганізацыйнага камітэта: вул. Камуністычная 1, г. Брэст, 224005, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.
Да заяўкі дадаюцца наступныя матэрыялы і дакументы:
- ксеракопіі дакумента, які пацвярджае асобу і змяшчае прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, дату, месяц, год і месца яго нараджэння, фотаздымак, адрас рэгістрацыі, нумар дакумента, дату яго выдачы;
- творчая біяграфія з дадаткам копій дыпломаў іншых музычных фестываляў, конкурсаў;
- фотаздымак (у электронным выглядзе альбо на кампютарным носьбіце фармату jpg памерам не менш 300 dpi/inch);
- фанаграмы “плюс адзін”, “мінус адзін” двух конкурсных песень (у электронным выглядзе альбо на кампьютарным носьбіце фармату mp3);
- тэксты песень на папяровым носьбіце, з абавязковым указаннем аўтараў музыкі і слоў.
Конкурсныя матэрыялы не вяртаюцца, заяўкі дасланыя пазней указанага тэрміну разглядацца не будуць.
Даведкі па тэлефону 8 0162 21 38 51, тэлефон-факс 8 0162 20 76 37, электронны адрас okcbrest@mail.ru.
Адбор канкурсантаў праводзіцца ў два этапы.
І этап – праслухоўванне дасланых фанаграм конкурсных твораў “плюс адзін” адборачнай камісіяй (журы) згодна дасланых заявак (да 01.02.2019).
ІІ этап – 21 лютага 2019 года – удзел у конкурсе абласнога тура (выканаўцы адабраныя адборачнай камісіяй (журы) для ўдзелу ў ІІ этапе атрымліваюць спецыяльнае запрашэнне арганізацыйнага камітэта).
На заключных мерапрыемствах абласнога тура конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, адборачная камісія праслухоўвае ўсіх канкурсантаў, дапушчаных да ўдзелу ў ІІ этапе і адбірае трох лепшых выканаўцаў ад вобласці для ўдзелу ў ІІІ этапе Нацыянальнага конкурсу, згодна Інструкцыі аб арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Рашэнне журы афармляецца пратаколам і перагляду не падлягае.