Творчая выстаўка Аляксандра Лазеркі “Дзеці “Дон Кіхота”

Аляксандр Лазерка нарадзіўся ў 1964 годдзе ў г. Барысаў. Развіццю мастацкіх здольнасцей садзейнічалі заняткі ў студыі выяўленчага мастацтва пры Палацы культуры і навучанне ў Бабруйскім мастацкім вычылішчы па спецыяльнасці “разьбяр па камні”. Пасля былі вучоба ў будаўнічым вучылішчы, служба ў арміі, праца на Поўначы. З 1987 года жыве ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна.

Кіруе дзіцячай студыяй выяўленчага і дэкратыўна-прыкладнога мастацтва “Калібры”, якая з 2005 года мае ганаровае найменне “ўзорная”. Штогод разам са студыйцамі настаўнік наладжвае сумесныя выставы выяўленчага мастацтва, але асноўным накірункам яго творчай дзейнасці з’яўляецца разьбярства.

Творчая выстава А.Лазеркі і яго вучняў “Дзеці “Дон Кіхота” будзе доўжыцца з 8 па 18 кастрычніка 2020 г. у малой зале выставачнага комплексу ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”
(г. Брэст, вул. Савецая, 54).

Добавить комментарий