МАЛЮЕ СЭРЦА – НЕ РУКА (або “Сардэчныя замалёўкі”)
Выстава творчых работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь
Марыі Кулецкай, прысвечаная яе 70-годдзю
з 11 па 27 снежня
малая выставачная зала ДзУК “Брэсцкі АГКЦ”
(г. Брэст, вул. Савецкая, 54)
Марыя Кулецкая займаецца роспісам па шкле з 1970-х гадоў. Яна аднавіла прызабыты і згублены ўнікальны беларускі промысел – малюнкі на шкле, які актыўна прапагандуе.
У яе сюжэтах распаўсюджаны раслінныя і жывёльныя кампазіцыі, біблейскія матывы, народныя абрады, архітэктурныя помнікі. Сёння, некалі страчаныя традыцыі, яна ахвотна перадае вучням.
Марыя Мікалаеўна – член Саюза майстроў раёна, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, член Брэсцкага абласнога клуба майстроў народнай творчасці «Скарб», член Саюза народных майстроў пры Саюзе Палякаў Беларусі, член грамадскай арганізацыі аматараў мастацтва рэгіёна «Белавежская пушча» і Брэстчыны «ТУР» і ўладальнік звання «народны майстар Рэспублікі Беларусь».
Многія з яе работ разышліся па розных мясцінах, у тым ліку і краінах далёкага замежжа, знаходзяцца ў калекцыях музеяў і ў прыватных зборах Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Італіі. Чатыры карціны народнага майстра можна ўбачыць у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры.
Галоўная мэта творчай дзейнасці Марыі Кулецкай – захаваць і перадаць нашчадкам майстэрства нашых продкаў.