21 лютага ў выставачнай зале ДзУК “Брэсці абласны-грамадска культурны цэнтр” адбыўся вернісаж выставы “ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ” ў межах правядзення абласнога свята роднай мовы “ЖЫВЫЯ ВЫТОКІ” і абласнога этнаканцэрта “РУХ ЗЯМЛІ”. Гэта быў не звычайны вернісаж, а вернісаж - прэзентыцыя, на якім работнікі культуры вобласці прадставілі эелементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны свайго рэгіёна. Форму падачы выступоўцы абіралі розную – апавяданне, дэманстрацыя слайдаў, відэа, спевы ды танцы! Нават, можна было пабачыць на свае вочы як за пяць хвілін сабраць драўляную бочку!
Як на далоні, ва ўсёй красе паўстала Брэсцкае Палессе – скрыжаванне старажытных культур – славянскай і балтскай, складанае спалучэнне міфалогіі і хрысціянства. І прэзентацыя і сама выстава прадэманстравала неверагодную прыгажосць, сакральнасць і таямнічасць Брэсцкага Палесся!