Рэспубліканскае свята “Купалле” (Александрыя збірае сяброў)
9-10 ліпеня 2022 г. у аг. Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці прайшло Рэспубліканскае свята “Купалле” (Александрыя збірае сяброў), на якім, у складзе творчай дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці, былі прадстаўлены народны аўтэнтычны фальклорны ансамбль “Крыніцы” Пінкавіцкага сельскага Дома культуры (кіраўнік Мікалай Ганчар) і народны фальклорны калектыў “Грымата” Дабраслаўскага сельскага Дома культуры (кіраўнікі Мікалай Саўчанчык і Святлана Калодзіч).
Акрамя мастацкіх калектываў Пінскага раёна, ад Брэсцкай вобласці, на тэматычнам падвор’і працавалі майстры народнай творчасці Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага, Маларыцкага, Пружанскага раёнаў і г. Брэста. Вырабы на любы густ прапаноўвалі раённы Цэнтр рамёстваў аг. Русіно дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая клубная сістэма” і супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў аг. Аснежыцы дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”.
На свяце прысутнічалі прадстаўніцтва з Арменіі, Дагестана, Казахстана, Таджыкістана, Рэспублікі Саха, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Югра, Арэнбургскай, Бранскай, Курскай, Ленінградскай, Ніжнегародскай, Новасібірскай, Пскоўскай, Разанскай, Саратаўскай і Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі, якія прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця і мерапрыемствах Рэспубліканскага свята “Купалле”.
Галоўнае летняе свята, адлюстроўвае глыбіню і моц гістарычнай спадчыны не толькі беларусаў, але і ўсіх братэрскіх народаў.