VII Міжнародны пленэр ганчароў

 

 

З 24 ліпеня па 1 жніўня 2022 г. у в. Гарадная Столінскага раёна прайшоў VII Міжнародны пленэр ганчароў.

Арганізатарамі пленэру выступілі ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” і Столінскі райвыканкам.

VII Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная, у якім прынялі ўдзел 24 майстра з Беларусі і Расіі, атрымаўся плённым і насычаным.

Пад час гэтага культурнага форуму прайшлі майстар-класы, выставы, творчыя сустрэчы, ушанаванні патомных ганчароў вёскі Гарадная. За тыдзень майстры пазнаёміліся з каларытам Палесся, асаблівасцямі гараднянскай ганчарнай справы, абмеркавалі розныя творчыя моманты, і, канешне ж, адмыслова папрацавалі. У выніку гэтага багатая калекцыя керамікі Цэнтра ганчарства в. Гарадная папоўнілася новымі цудоўнымі работамі.

Завяршыўся VII Міжнародны пленэр ганчароў святам “Гараднянскі кірмаш”, выставамі і ўзнагароджаннем удзельнікаў.

Добавить комментарий