“Рух зямлі” 2022

Абласны этнакультурны праект “Рух зямлі” адбыўся пад час правядзення свята “Гараднянскі кірмаш” у межах VII Міжнароднага пленэру ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёну.

“Рух зямлі” – яскравейшае мерапрыемства традыцыйнай культуры, своеасаблівая каляндарна-абрадавая мапа Брэстчыны, якая адлюстроўвае гадавое кола жыцця нашых продкаў.

У гэтым годзе фальклорныя калектывы Драгічынскага, Лунінецкага, Пінскага і Столінскага раёнаў пазнаёмілі гледачоў з абрадамі вясенне-летняга цыклу.

Такі сінтэз каляндарна-абрадавай і рамесніцкай дзейнасці – як вынік культурнага адзінства– дае магчымасць носьбітам фальклору і рамёстваў усвядоміць важнасць той справы, якой яны займаюцца, а наведвальнікам свята яшчэ раз звярнуцца і насалодзіцца багатай культурнай спадчынай нашай самабытнай Брэстчыны.

 

Добавить комментарий