З 23 верасня па 9 кастрычніка ў малой выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі АГКЦ” (г.Брэст, вул.Савецкая, 54) будзе дзейнічаць выстава керамікі “Здабытак часу” да 70-годдзя Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Васіля Логвіна.
Васіль Іванавіч Логвін нарадзіўся ў 1952 годзе ў в. Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1976 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, графічна-мастацкі факультэт. З 1979 года працуе настаўнікам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў СШ №10 г.Брэста.
Удзельнік і дыпламант шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў, выстаў і святаў народнай творчасці.
Член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
На выставе будзе прадстаўлена калекцыя керамічных твораў, створаных майстрам у розныя гады жыцця. Гэта і чорнаглянцавы посуд, які паўстаў у таленавітых руках творцы, натхніўшыся знакамітым пружанскім майстрам Антонам Такарэўскім. Без увагі не застанецца і вядомая вёска Гарадная Столінскага раёна! Адна з калекцый прысвечана, менавіта, яе ўнікальнаму ганчарнаму промыслу. Шмат творчых працаў зробленых на адвольную тэму, а вось рызынкай выставы стане рэканструкцыя гоцкай керамікі II ст. нашай эры.
Сардэчна запрашаем гасцей і жыхароў горада наведаць выставу “Здабытак часу”!